Першасная прафсаюзная арганізацыя

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя

Мінская гарадская арганізацыя  Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

Першасная прафсаюзная арганізацыя ўстановы аховы здароўя "Мінская гарадская Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія»

тел. (17) 306-53-47 e-mail: profkommgmrek@mail.ru 

 photo_2021-05-24_17-43-56-1 photo_2021-05-24_17-43-53-1

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя - добраахвотная масавая грамадская самастойная арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў медыцынскіх арганізацый, незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў уласнасці, навучэнцаў медыцынскіх устаноў адукацыі і былых работнікаў галіны.

Асноўная мэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя-абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, а таксама інiцыiраванне, арганізацыя і рэалізацыя мерапрыемстваў па павышэнню іх жыццёвага ўзроўню.

Прафсаюзная арганізацыя ў сваёй дзейнасці кіруецца палажэннямі Статута Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Вышэйшым органам прафсаюза з'яўляецца з'езд, які абірае кіруючыя органы для працы на перыяд паміж з'ездамі.

Асноўным дакументам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, з'яўляецца калектыўны дагавор.

Дзейнасць ППА будуецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на год і зацвярджаецца на пасяджэнні прафкама.

Прафсаюзны камітэт установы аховы здароўя "Мінская гарадская медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія" быў абраны на справаздачна-выбарнай прафсаюзнай канферэнцыі 20 сакавіка 2019 года.

Склад прафсаюзнага камітэта

установы аховы здароўя " Мінская гарадская Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія»

Прозвішча, Імя, Імя Па Бацьку

Пасада ў прафкаме

Нумар кабінета

Шычко Ірына Васільеўна

Старшыня прафсаюзнага камітэта
тел. 306 53 47 
асабісты прыём: серада 10.00-12.00
16

Парэчына Алена Мацвееўна

Намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта вул. Кульман, 22 
кабінет 705

Плясецкая Анастасія Мікалаеўна

Казначэй 4

Прахарэнка Таццяна Генадзьеўна

Старшыня рэвізійнай камісіі, па грамадскаму кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы 4

 

Калектыўны дагавор

Лакальным нарматыўным актам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікам з'яўляецца калектыўны дагавор, мэта якога - забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага развіцця, прадуктыўнай занятасці работнікаў, рэгуляванне працоўных і звязаных з імі адносін на аснове сацыяльнага партнёрства.

Азнаёміцца з поўным зместам «Калектыўнай дамовы ўстановы аховы здароўя «Мінская гарадская медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія» на 2020-2023 г. г.» можна ў прафсаюзным камітэце і ў прыёмнай галоўнага ўрача.


Наша жыцце    Палітыка апрацоўкі персанальных дадзеных

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter