Маштабны аўтапрабег даў старт акцыі "30 дзён да перамогі".

12.04.2022

Сёння ў Трасцянцы ад мемарыяла ва ўрочышчы Благаўшчына стартавала акцыя «30 дзён да Перамогі». Яе адкрыў урачысты мітынг з ускладаннем кветак.

У аўтапрабегу і тэматычных мерапрыемствах прынялі ўдзел і актывісты Маскоўскага раённага г.Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў ААТ "Мінскі вагонарамонтны завод", філіял «АВТОБУСНЫ ПАРК №5» Мінсктранс і старшыня аб'яднання прафсаюзаў Панамарэнка Н.В. З урачыстай прамовай аб ролі гістарычнай памяці выступіў старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Шчаковiч.

Усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых прадстаўнікі ўсіх раённых аб'яднанняў прафсаюзаў. А белыя галубы - веснікі мира, кахання і спакою да глыбіні душы кранулі ўсіх прысутных мітынгу. Няхай кожны беларус памятае падзеі гэтай страшнай старонкі гісторыі, каб ніколі не дапусціць нацызм у нашай краіне!

Падрабязней на сайце: https://mosk.minsk.gov.by/ob-edinenie-organizatsij-profsoyuzov/meropriyatiya/11428-20220412-masshtabnyj-avtoprobeg 

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter