Падвялі вынікі раённага форуму "Гісторыя ў асобах, справах і працы", прысвечанага Году гістарычнай памяці і 45-годдзю з дня ўтварэння Маскоўскага раёна

19.04.2022

Каардынацыйны Савет грамадскіх арганізацый Маскоўскага раёна сталіцы сабраўся ў сярэдняй школе 9, каб падвесці вынікі раённага форуму "Гісторыя ў асобах, справах і працы", прысвечанага Году гістарычнай памяці і 45-годдзю з дня ўтварэння Маскоўскага раёна.

У форуме прынялі ўдзел раённыя арганізацыйныя структуры ФПБ, РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», ГА «БСЖ», якімі на працягу тыдня праводзіліся тэматычныя пляцоўкі. Былі заслуханыя лепшыя працы.

Гасцямі форума сталі - Таццяна Калядка, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, Валянцін Канаплёў, намеснік кіраўніка, Мікалай Беланоўскі, саветнік Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, член нацыянальнага Савета, Аляксандр Шацько, намеснік старшыні РГА "Белая Русь", Наталля Клімовіч, в.а.старшыні МДА «Белая Русь», першы сакратар гарадской арганізацыі БРСМ Раман Бандарук.

Удзельнікамі форуму ўнесены прапановы, якія стануць працягам распачатай працы.

Прыемным падарункам грамадскаму актыву раёна сталі ўзнагароды за актыўную сацыяльную і грамадска значную працу, уручаныя кіраўнікамі гарадскіх арганізацыйных структур грамадскіх арганізацый і адміністрацыяй раёна, а таксама канцэртная праграма, арганізаваная ўстановай адукацыі.

Падрабязней на сайце: https://mosk.minsk.gov.by/obshchestvennye-organizatsii/belaya-rus/nashi-aktsii/11504-20220419-podveli-itogi-rajonnogo-foruma

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter