22 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

16.09.2022

Яго мэта - фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. У рамках Адзінага дня бяспекі для насельніцтва будзе арганізавана мноства прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях.

Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі. Стаўшы ўдзельнікамі мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі, вы атрымаеце магчымасць замацаваць правілы бяспечных паводзін, якія дазваляюць засцерагчы сябе, захаваць здароўе, падоўжыць жыццё.

У мэтах папярэджання пажараў у жылым фондзе работнікі МНС нагадаюць уладальнікам домаўладанняў аб неабходнасці пастаяннага кантролю за тэхнічным станам электраправодкі. Чарговы раз ратавальнікі звернуцца і парэкамендуюць грамадзянам не перагружаць электрасетку прыборамі, не пакідаць без нагляду ўключанае ў сетку электраабсталяванне.

У працоўных калектывах пройдуць тэматычныя сустрэчы, падчас якіх працаўнікам раскажуць аб бяспецы ў побыце, на дарогах і ў іншых сферах. Варта адзначыць, што мерапрыемствы не абмяжуюцца толькі гутаркамі - будуць створаны ўмовы для адпрацоўкі атрыманых ведаў на практыцы. Мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы для яго падрыхтоўкі будуць шырока трансліравацца ў СМІ, на інтэрнет-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter