Тыдзень нулявога траўматызму

26.09.2022

З 26 па 30 верасня 2022 года ва ўстановах аховы здароўя праводзіцца галіновы "Тыдзень нулявога траўматызму", накіраваны на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх скасаванню.

Vision Zero» ці «Нулявы траўматызм» - гэта якасна новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі: бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

Сем "залатых правілаў" канцэпцыі "Vision Zero"


1. Стаць лідэрам - паказаць прыхільнасць прынцыпам.
2. Выяўляць пагрозы - кантраляваць рызыкі.
3. Вызначаць мэты - распрацоўваць праграмы.
4. Стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы - дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі.
5. Забяспечваць бяспеку і гігіену працы на працоўных месцах пры рабоце са станкамі і абсталяваннем.
6. Павышаць кваліфікацыю - развіваць прафесійныя навыкі.
7. Інвеставаць у кадры - матываваць з дапамогай удзелу.

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter