Бяспечная старасць

22.11.2022

Інфармацыйная кампанія «Бяспечная старасць»

 

Пяцьдзесят працэнтаў падчас пажараў - гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў. Нажаль, у сілу сваіх узроставых і фізічных асаблівасцяў, рызыка апынуцца ў цэнтры вогненнай стыхіі ў іх значна вышэй, чым у прадстаўнікоў іншых катэгорый. Прычыны пажараў у дамах пенсіянераў банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, эксплуатацыя няспраўных электрапрыбораў або пячнога ацяплення, пакінутая без нагляду ежа на пліце. Страта пільнасці, зніжэнне вастрыні зроку, слыху, праблемы з памяццю - тыя фактары, якія могуць адыграць фатальную ролю. Самастойна паправіць печ, электраправодку або ўсталяваць пажарны апавяшчальнік - усе гэтыя мерапрыемствы не пад сілу пажылому чалавеку. У такой сітуацыі на авансцэну мусяць выходзіць іх дзеці, якія могуць выправіць сітуацыю. Але рэальнасць аказваецца вельмі сумнай: у мітусні дзён яны забываюць аб састарэлых бацьках або не лічаць сваім абавязкам забяспечыць ім паўнавартасную і бяспечную старасць, запэўніваючы сябе, што з імі сапраўды нічога дрэннага не здарыцца.

Праблема нарастальнай гібелі людзей на пажарах з'яўляецца дзяржаўна значнай і патрабуе рашэння з боку ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, аб чым неаднаразова ўказвалася кіраўніцтвам краіны, у тым ліку ў Дырэктыве № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Законе Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 г. № 2403-XII «Аб пажарнай бяспецы».

 

Маскоўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртае ўвагу на існуючую праблему і нагадвае аб неабходнасці кантролю за станам пажарнай бяспекі ў дамах грамадзян пажылога ўзросту.

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter