Акцыя "Бяспечны Новы год"

06.12.2022

Рэспубліканская акцыя МНС
"Бяспечны Новы год!"стартуе 12 снежня

 

 

Безопасный Новый годНовы год – адзін з самых любімых святаў у дзяцей і многіх дарослых. Але нават у час святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы. Бо кажуць: «Як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш». І апынуцца ў бальніцы з-за петарды або выклікаць пажарных на кватэру, якая ўспыхнула ад бенгальскага агню, нікому б не хацелася.

Каб у калядныя і святочныя дні адбылося як мага менш пажараў і няшчасных выпадкаў, ратавальнікі з 12 па 30 снежня правядуць акцыю «Бяспечны Новы год!».

Яна пройдзе ў 3 этапы. Першы стартуе 12 снежня і працягнецца да 16 снежня. Праходзіць ён будзе ў фармаце правядзення прафілактычных мерапрыемстваў з людзьмі пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў ветэранаў і інвалідаў, а таксама санаторыяў, у якіх адпачывае дадзеная катэгорыя насельніцтва.

З 19 па 23 снежня, на другім этапе, мерапрыемствы праводзяцца з навучэнцамі школ на базе агульнаадукацыйных устаноў, устаноў пазашкольнай работы, інтэрнатаў, з бацькамі і іх дзецьмі ў тых сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у дзіцячых дамах і дамах сямейнага тыпу.

Завяршальны этап пачнецца перад самым Новым годам, з 26 па 30 снежня. Праходзіць ён будзе ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, у дзіцячых установах аховы здароўя, на лядовых катках, у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Падчас акцыі запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў па АБЖ і многае іншае.

Прымуць удзел у мерапрыемствах не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама студэнты і работнікі іншых зацікаўленых арганізацый добраахвотнікаў, устаноў культуры і г.д., прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў – БРСМ, Чырвоны Крыж і іншыя.



Маскоўскі РАНС

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter