Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

27.02.2023

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале "Увага ўсім!" у рэспубліцы пройдзе акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Акцыя будзе праходзіць з 27 лютага па 24 сакавіка ў два этапы:

1-ы этап - 27 лютага - 10 сакавіка (акцыя праводзіцца ва ўстановах адукацыі);

2-і этап - 16 - 24 сакавіка (акцыя праводзіцца інтэрнатах, у т.л. студэнцкіх, у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах, на спартыўных аб'ектах, на дваровых тэрыторыях і адкрытых пляцоўках).

Бесперапыннае завыванне сірэн, перарывістыя гудкі на прадпрыемствах - азначаюць сігнал «Увага ўсім!»:

Уключыце мясцовае TV ці FM радыё (наладзьце сродак сувязі на нацыянальны канал);

Праслухайце экстранае паведамленне (трымайце сродкі сувязі стала ўключанымі на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі аварыі);

Дзейнічайце па інструкцыі (калі папераджальны сігнал заспеў Вас на вуліцы, знайдзіце найблізкую тэле- радыё кропку для атрымання інструкцый).

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter