Запрашаем наведаць 32-і фестываль "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 17 ліпеня 2023 года

03.04.2023

1-15

"Славянскі базар - 2023" прадоўжыць свае традыцыйныя і любімыя гледачамі: "Тэатральныя сустрэчы", "Лялечны квартал", фестываль духоўнай музыкі. Вельмі цікавай абяцае быць філарманічная праграма, у якой будзе задзейнічана не толькі зала, але і тэрыторыя, якая прылягае да філармоніі. Праекты Open Air будуць не толькі маладзёжнымі, але і разлічанымі на розныя ўзроставыя катэгорыі. У Летнім амфітэатры пройдуць зборныя канцэрты, сольныя - у КЗ "Віцебск". На думку людзей у мінулым годзе гэта было адно з самых яркіх мерапрыемстваў. Святочную атмасферу фестывальнага горада напоўніць Фест вулічнага мастацтва. Будзе прадстаўлены фірменны гандаль.

2-8

Навінкай фестывалю стане "Оперная лабараторыя". У аснову будзе ўзята беларуская п'еса з удзелам не толькі студэнтаў тэатральных ВНУ Беларусі і Расіі, але і іх педагогаў. Каардынатарам і куратарам будзе вядомая спявачка народная артыстка СССР Тамара Сіняўская. Такія імёны паднімаюць прэстыж фэсту. Фармат форума сціснуты і вельмі насычаны !!!

Даведацца ўдзельнікаў, цэны і забраніраваць сабе незабыўныя ўражанні вы можаце па спасылцы    https://fest-sbv.by/ 

Не выпусціце шанц, дакрануцца да духоўна-культурнага жыцця краіны!

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter