"Не пакідайце дзяцей адных!"

16.05.2023

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 10 мая па 01 чэрвеня 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!" прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

У рамках акцыі работнікі МНС прывядуць бацькам важкія довады, чаму нельга пакідаць дзяцей адных дома, а таксама раскажуць, як не стаць ахвярамі ўласных памылак.

Мерапрыемствы пройдуць з патэнцыйнай мэтавай аўдыторыяй - бацькамі і дзецьмі.

Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць маленькіх дзяцей адных: вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Навучайце сваіх дзяцей, абмяркоўвайце з імі пытанні бяспекі і будзьце для іх прыкладам!

 

Маскоўскі РАНС

Калі ласка, калі Вы знайшлі памылку ў тэксце дапамажыце нам яе выправіць - выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter