Медыка-сацыяльная экспертыза праводзіцца ў вочнай ці завочнай форме.
Пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы ў вочнай форме агляд пацыента ўрачамі-экспертамі МРЭК можа ажыццяўляцца:
- а месцы знаходжання МРЭК;
- на выязным пасяджэнні МРЭК:
- па месцы жыхарства (месцы знаходжання) пацыента;
- у арганізацыях аховы здароўя, дзяржаўных медыцынскіх навуковых арганізацыях;
- ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне;
- ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў.
У выпадках, устаноўленых міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, медыка-сацыяльная экспертыза можа праводзіцца завочна на падставе медыцынскіх і іншых дакументаў пацыента, якія прадстаўлены ў МРЭК кампетэнтнымі арганізацыямі.
Падчас медыка-сацыяльнай экспертызы незалежна ад мэты накіравання пацыента на дадзеную экспертызу пры наяўнасці падстаў:
- устанаўліваюцца інваліднасць у асоб старэйшых за 18 гадоў, у тым ліку група і прычына інваліднасці, дата наступлення і тэрмін інваліднасці, дапаўненне(я) да экспертнага рашэння;
- устанаўліваюцца катэгорыя "дзіця-інвалід" у асоб ва ўзросце да 18 гадоў, у тым ліку ступень страты здароўя, прычына інваліднасці, дата наступлення і тэрмін інваліднасці, дапаўненне(я) да экспертнага рашэння;
- вызначаецца ступень страты прафесійнай (агульнай) працаздольнасці ў працэнтах пры страхавых і іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове здароўя і страхавой дзейнасці;
- фарміруецца ІПРА і (або) ПРП з вызначэннем мерапрыемстваў па рэабілітацыі (абілітацыі), відаў і тэрмінаў іх правядзення, а таксама адказных выканаўцаў;
- вызначаецца час наступлення інваліднасці (устанаўлення катэгорыі «дзіця-інвалід») па запытах упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) сацыяльнай абароны мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах для прызначэння пенсіі па ўзросту са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту бацькам дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) і іншых мэт.
Рашэнне МРЭК аб'яўляецца вусна пацыенту, які праходзіў медыка-сацыяльную экспертызу, або яго законнаму прадстаўніку старшынёй МРЭК.
Датай заканчэння медыка-сацыяльнай экспертызы з'яўляецца дата вынясення рашэння МРЭК.
У выпадку прызнання пацыента інвалідам датай устанаўлення інваліднасці лічыцца дата паступлення ў МРЭК накіравання на медыка-сацыяльную экспертызу.
Па выніках медыка-сацыяльнай экспертызы і ў адпаведнасці з вынесеным рашэннем МРЭК афармляюцца (запаўняюцца):
- заключэнне МРЭК па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя;
- ІПРА па форме і ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам адукацыі;
- ПРП па форме і ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам "Белдзяржстрах";
- лісток непрацаздольнасці і (або) даведка аб часовай непрацаздольнасці;
- пасведчанне інваліда (пры ўстанаўленні групы інваліднасці ў асоб старэйшых за 18 гадоў або ступені страты здароўя ў асоб ва ўзросце да 18 гадоў).
Атрыманне дакументаў, указаных у частцы першай гэтага пункта, пацвярджаецца ўласнаручным подпісам пацыента. Пры немагчымасці пацыента па стане здароўя пацвердзіць уласнаручным подпісам атрыманне гэтых дакументаў і адсутнасці яго законнага прадстаўніка іх атрыманне пацвярджаецца ўласнаручным подпісам асобы, якая суправаджае пацыента пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
Звесткі аб усіх выпадках прызнання інвалідамі грамадзян, якія знаходзяцца або абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку, у тыднёвы тэрмін з дня вынясення рашэння МРЭК накіроўваюцца ў ваенныя камісарыяты (адасобленыя падраздзяленні ваенных камісарыятаў), іншыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць воінскі ўлік.